Руслан Рабашарка, фота РБК — Украіна

Руслан Рабашарка, фота РБК — Украіна

Для перадачы ў суд матэрыялаў справы аб забойстве ў Кіеве ў ліпені 2016 года журналіста Паўла Шарамета на гэты момант сабрана недастатковая колькасць доказаў. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Руслан Рабашапка, піша РБК-Украіна.

Паводле яго слоў, падазрэнні на фігурантаў справы Шарамета з'яўляюцца абгрунтаванымі, аднак для перадачы ў суд неабходна сабраць дадатковыя доказы.

«Падазрэнні якасныя. Доказаў для таго, каб пачаць крымінальны пераслед было дастаткова на той момант. Гэта азначае, што крымінальны пераслед асобаў быў пачаты на падставе дастатковага аб'ёму доказаў. Падазрэнні прызнаныя судом абгрунтаванымі. І не адзін раз. Зараз, каб перадаць справу ў суд, а гэта наступны этап, неабходна сабраць дадатковую колькасць доказаў. Зараз следства менавіта гэтым займаецца», — заявіў Рабашапка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0