Трамп яшчэ на год працягнуў санкцыі, уведзеныя ў 2014 годзе, з-за дзеянняў Расіі ў дачыненні да Украіны, у тым ліку з-за далучэння Крыма.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Трампа, накіраваным кангрэсу. Дакумент апублікаваны на сайце Белага дома.

«Дзеянні і палітыка асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Украіне; якія пагражаюць яе міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці; якія садзейнічаюць незаконнаму прысваенню яе актываў, а таксама дзеянні і палітыка ўрада Расійскай Федэрацыі, уключна з меркаванай анексіяй Крыма і прымяненнем сілы ва Украіне, працягваюць прадстаўляць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы ЗША», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да паведамлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0