Кіроўца расказаў, што падчас пасадкі пасажыраў ён выйшаў з аўтобуса, пакінуўшы кашалёк з грашыма на прыборнай панэлі (у ім было каля 300 рублёў), паведамляе міліцыя.
Калі ён вярнуўся, то ўбачыў, што кашалька на месцы няма, і адразу патэлефанаваў у міліцыю.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злодзея. Ім аказалася 17-гадовая жыхарка аднаго з населеных пунктаў раёна. Свой учынак растлумачыць праваахоўнікам яна не змагла.
0
0
0
0
0
0