Міністэрства энергетыкі Казахстана арганізуе для беларускага боку сустрэчы з мясцовымі рэсурсатрымальнікамі для перамоваў аб магчымых пастаўках нафты ў Беларусь. Пра гэта паведаміў сёння журналістам казахстанскі міністр энергетыкі Нурлан Нагаеў, інфармуе ТАСС.

«Наша пазіцыя — дыверсіфікацыя паставак, міністэрства займаецца арганізацыяй палітыкі (у гэтай сферы). На сённяшні дзень прапрацоўваецца пытанне падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне нафты і нафтапрадуктаў. Пасля падпісання гэтага пагаднення беларускі бок мае магчымасць набываць у нас нафту. Мы на сённяшні дзень як міністэрства арганізоўваем ім сустрэчы з рэсурсатрымальнікамі па іх просьбе», — сказаў ён.

Нурлан Нагаеў не стаў удакладняць, з якімі менавіта рэсурсатрымальнікамі вядуцца перамовы. «Мы не займаемся пошукам пастаўшчыкоў — гэта камерцыйнае пытанне», — растлумачыў ён. Кіраўнік Мінэнерга Казахстана адзначыў, што пагадненне аб пастаўках нафты ў Беларусь знаходзіцца на ўзгадненні ў дзяржаўных органах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0