Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Сума Чакрабарці наведае Беларусь з афіцыйным візітам 6-7 лютага, паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе банка.
«У ходзе паездкі кіраўнік ЕБРР сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, першым віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Крутым і старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўлам Калаўрам», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.
У ходзе візіту Чакрабарці таксама прадставіць новага краінавага дырэктара ЕБРР у Беларусі Марыну Пятроў.
0
0
0
0
0
0