Здарэнне адбылося раніцай каля 7:05 2 лютага на вуліцы Віленскай насупраць будынка лясніцтва, побач з прыпынкам гарадскога пасажырскага транспарту. 89-гадовы мужчына пераходзіў праезную частку дарогі па рэгуляваным пераходзе на чырвоны сігнал святлафора, паведамляе mlyn.by.
Аўтобус «МАЗ» належыць аднаму з прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна.
Сведка сцвярджае, што пажылы мужчына ішоў па пешаходным пераходзе. Па словах кіроўцы, пенсіянер рухаўся на чырвоны сігнал святлафора.
Па адной з версій, мужчына мог прыняць аўтобус за гарадскі пасажырскі транспарт і спяшаўся на прыпынак, каб паспець з'ехаць на ім.
У выніку наезду пацярпелы памёр на месцы здарэння.
0
0
0
0
0
0