Фота МЗС РК
Супрацоўніцтва з амерыканскімі кампаніямі прынясе найлепшы вынік любой краіне. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа падчас візіту ў Казахстан.
Паводле яго слоў, Казахстан мае права свабодна выбіраць гандлёвых партнёраў, аднак супрацоўніцтва з ЗША валодае шэрагам пераваг. Так, партнёрства з амерыканскімі кампаніямі гарантуе стварэнне працоўных месцаў, празрыстасць кантрактаў, роўныя абавязкі і якасць працы. «Менавіта такім чынам амерыканская сістэма працуе», — дадаў Пампеа.
Раней Пампеа наведаў з афіцыйным візітам Мінск, дзе заявіў пра магчымую адмену санкцый, а таксама паабяцаў краіне ў выпадку запыту цалкам закрыць патрэбы ў нафце.
Пасля візіту ў Казахстан Пампеа адправіцца ва Узбекістан.
0
0
0
0
0
0