Аляксандр Лукашэнка расказаў аб прычынах цяжкасцяў і канфлікту з расейскім бокам у сферы паставак энергарэсурсаў — газу і нафты, паведамляе СТБ.

«Выбачайце, нас ракам паставілі па вуглевадародах, і ніхто на гэта не паглядзеў — пляваць на ўсе саюзы і іншае. А мы дрыжым, баімся сваю краіну абараніць. Вы павінны займацца канкрэтнай справай, у вас ёсць сфера, вы ёй і займайцеся. А калі вам трэба нейкая аддушына, вы да мяне прыйдзеце і скажаце.

Хопіць глядзець па баках і быць пухнатымі і белымі.

У нас ёсць свае інтарэсы, свая дзяржава і свой народ, і мы павінны іх абараніць, чаго б нам гэта не каштавала.

А то мы вырабляем прадукты харчавання — падзець няма куды, нам па імпарце кожны год прырост па пастаўках прадуктаў харчавання. У нас лес падзець няма куды — дрэваапрацоўка свая. У нас нейкія Кранашпаны палітыку ажыццяўляюць і дыктуюць. Забудзьцеся! Мы іх не ціснем, не зневажаем. Трэба працаваць на краіну, а потым на іншыя краіны. Гэта я публічна папярэджваю, гэта ўсіх тычыцца. Занадта «прыстойныя» сталі», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?