Здарэнне адбылося на прадпрыемстве ў вёсцы Палетнікі, піша 112.by
У цэху ў станку па прэсоўцы кардона заціснула правую руку работніка. Яе дасталі пры дапамозе спецыяльнай аварыйна-выратавальнай прылады і бензарэза, а мужчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Ён шпіталізаваны ў бальніцу з траўмай канечнасці ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.
0
0
0
0
0
0