Сур'ёзнае ДТЗ, у якім пацярпеў чалавек, здарылася 17 студзеня паблізу пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна, паведамляе МНС.

На 114-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель сутыкнуліся легкавік і грузавік. 32-гадовую кіроўцу легкавушкі са зламанай машыны даставалі =ратавальнікі.

З траўмамі рознай ступені цяжкасці жанчыну даставілі ў Асіповіцкі раённы шпіталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0