Настаўнік геаграфіі і фізкультуры Амелянецкай школы Павел Кендысь — гэта ён стварыў у інтэрнэце петыцыю , якую падпісалі 2300 чалавек, — спытаў у бацькоў, хто выступае за тое, каб школу не закрывалі.

Яго перабіў начальнік аддзела адукацыі Камянецкага райвыканкама Віктар Грыцук. Узнікла спрэчка, тады Віктар Грыцук на словы Паўла: «А што вы мне можаце зрабіць?», адказаў: «Галаву адарваць».

Віктар Грыцук. Фота dranik.org

Віктар Грыцук. Фота dranik.org

«Спрэчка ўзнікла падчас сходу. Настаўнік паводзіў сябе неадэкватна, перабіваў выступоўцаў. Віктар Грыцук проста эмацыйна адрэагаваў на яго словы. Ніякай фізічнай расправай ён не пагражаў, — запэўнівае «Нашу Ніву» намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Дзяніс Шпак. — Што тычыцца школы, то да красавіка ніякага рашэння аб закрыцці не будзе. Пытанне вывучаецца ўсеба­ко­ва, каб прыняць узважанае рашэнне. Ёсць некалькі варыянтаў: ці зрабіць школу базавай, ці пакінуць толькі дзіцячы садок з пачатковай школай. А што рабіць з паводзінамі свайго супрацоўніка, хай вырашае дырэктар школы».

Віктар Грыцук адказаў, што яго словы былі вырваныя з кантэксту. Падрабязней тлумачыць сітуацыю ён адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?