Сёння ноччу ў Гродзенскім раёне з агнястрэльным раненнем знайшлі цела 55-гадовага мужчыны, паведамляе Следчы камітэт.
Завялі крымінальную справу.
На месца здарэння прыбыла група супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Расследаванне працягваецца.
Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамляюць, што забіты бізнэсмен Аляксандр Прасняк, адзін з заснавальнікаў пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», уладальнік нерухомасці. Паведамляецца, што Прасняк на сваёй BMW X6 пад'ехаў да дома, дзе яго ўжо чакаў забойца. Невядомы нібыта застрэліў яго ў машыне.
0
0
0
0
0
0