У жыхара Мікашэвічаў зніклі грошы. Ён звярнуўся ў міліцыю. Там хутка разабраліся ў сітуацыі, паведамляе абласное ўпраўленне.

Двое сябрукоў сустрэліся за барнай стойкай. Пры разліку аднаму не хапіла грошай. Дадаць вырашыў знаёмы.

Так непрацуючы і раней судзімы жыхар Мікашэвічаў ўбачыў і запомніў, куды суразмоўца паклаў рэшту. 

Калі прыйшоў час разыходзіцца, мужчыны па-сяброўску абняліся і ў гэты момант лоўкім рухам рукі з кішэні штаноў дастаў 135 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0