У Мінску павышаюць кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце. Падаражэнне складзе 5 капеек, як і ў рэгіёнах. Кошт праезду, як чакаецца, вырасце з 26 снежня, піша Tut.by.

Талончык на адну паездку на наземным гарадскім транспарце будзе каштаваць 65 капеек, а жэтон у метро — 70 капеек. Правоз ручной паклажы вырасце да 65 капеек, а ў метро — да 70 капеек.

Праезд у прыгарадных аўтобусах у Мінску падаражэе на 2 капейкі за кіламетр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0