«З 1 студзеня пры прыёме абмежаванага спісу плацяжоў праз аперацыйныя вокны пошты праз АРІП спаганяецца дадатковая плата 60 капеек за кожны плацёж», — гаворыцца ў паведамленні «Белпошты».

Дадатковая аплата не спаганяецца пры плацяжах: удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны (пры прадастаўленні дакумента); у бюджэт; на дабрачынныя рахункі; на карысць вытворцаў паслуг за асноўныя і дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі; на карысць «Белтэлекама» за паслугі «тэлефон» і ТСІС; на карысць «Белпошты».

Разам з тым пры аплаце паслуг на аплатна-даведачных тэрміналах (банкаўскімі аплатнымі картамі і наяўнымі грашыма) дадатковая аплата не бярэцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0