Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Зімовыя канікулы ў школьнікаў пачнуцца фактычна ўжо заўтра, 25 снежня (афіцыйна — 26-га) і будуць цягнуцца ажно да 12 студзеня ўключна.

Трэцяя чвэрць пачнецца толькі 13 студзеня (панядзелак), таму дзяцей чакае амаль тры тыдні канікул — 19 дзён.

Раней дзеці ў школу вярталіся пасля праваслаўных Калядаў: 8 студзеня.

Затое трэцяя чвэрць скончыцца толькі 28 сакавіка. Вясновыя канікулы будуць з 29 сакавіка па 5 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0