Знішчальнік Т-50 (Су-57) разбіўся пад Камсамольскам-на-Амуры ў Хабараўскім краі РФ падчас выпрабаванняў рухавіка, піша ria.ru.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай стала няспраўнасць і памылка пілатавання.

Пры крушэнні лётчык катапультаваўся. Яго забраў верталёт і даставіў на завод, якому належыць невайсковы знішчальнік. Пра стан пілота не паведамляецца.

Варта адзначыць, што гэта быў першы серыйна выпушчаны Су-57.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0