kremlin.ru

kremlin.ru

Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць 16 пытанняў па інтэграцыйным картах. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, піша БелТА.

Таксама прэм'ер заявіў, што разлічвае на цану газу на ўзроўні Смаленскай вобласці плюс транспарціроўка і што Менск спадзяецца на яснасць па кампенсацыі за брудную нафту да канца года.

Нагадаем, што сёння Сяргей Румас павінен сустрэцца ў Сочы з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, каб абмеркаваць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках саюзнай дзяржавы. Асноўныя супярэчнасці бакоў у перамовах тычацца пытанняў цаны на расійскі газ для Беларусі ў 2020 годзе і кампенсацыі Мінску страт у выніку падатковага манеўру ў нафтавай сферы РФ.

7 снежня ў Сочы павінна прайсці сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0