Ураджэнка Беларусі 27-гадовая Марыя Дзмітрук трапіла ў спіс «Топ-30 прадпрымальнікаў да 30 гадоў» у сферы вытворчасці і індустрыі ( «30 under 30 - 2020»), піша tut.by.

Фота: асабісты архіў Марыі Дзмітрук.

Фота: асабісты архіў Марыі Дзмітрук.

У апісанні сказана, што «беларуская імігрантка» Марыя Дзмітрук стала сузаснавальніцай Prodsmart у 2018 годзе — гэтая кампанія прапануе праграмнае забеспячэнне для кіравання вытворчасцю на базе смартфонаў, якое дапамагае малым і сярэднім прадпрыемствам вырабляць прадукты «хутчэй, больш эфектыўна і з меншымі выдаткамі».

Арганізацыя дае невялікім фірмам доступ да перадавога праграмнага забеспячэння для кіравання вытворчасцю, якое выкарыстоўваюць буйныя вытворцы. Prodsmart прыцягнуў 5 мільёнаў даляраў і чакае, што выручка складзе 2,3 мільёна даляраў у 2020 годзе.

Вядома, што Марыя нарадзілася ў Мінску, але ў падлеткавым веку пераехала ў Сан-Францыска, дзе і жыве цяпер. Сказана, што яна скончыла Гавайскі Ціхаакіянскі ўніверсітэт (Hawaii Pacific University).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0