Абедзве скрадзеныя машыны — аўтамабілі маркі Hyundai Creta. Адна 2018 года выпуску, другая — 2019.

Як расказаў «Нашай Ніве» адміністратар суполкі «Па палічках», аўтамабілі належаць начальніку Шумілінскага РАУС і намесніку старшыні Шумілінскага райвыканкама.

У прэс-службе Віцебскага абласнога УУС інфармацыю пацвердзілі.

«У ноч на 2 снежня ў Шуміліне былі скрадзеныя два аўтамабілі. Заведзеная крымінальная справа, яна накіраваная ў Следчы камітэт», — адказалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?