Тэрыторыя Белага дома была перакрытая, а Кангрэс ЗША эвакуіраваны з-за магчымага парушэння паветранай прасторы, паведамляе interfax.ru са спасылкай на амерыканскія СМІ.

На экране радара быў заўважаны аб'ект, які палічылі несанкцыянаваным паветраным суднам, што парушае паветраную прастору ЗША.

Аднак верталёты берагавой аховы, якія прыбылі на перахоп, не знайшлі пагрозы.

Цяпер аналізуюцца тры магчымыя прычыны інцыдэнту: зграя птушак, атмасферная анамалія або беспілотнік. Найбольш верагодна, што гэта былі птушкі: адзін з пілотаў, задзейнічаных у аперацыі, бачыў зграю.

Праца Кангрэса аднавілася праз 45 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0