Моцны землятрус адбыўся ў аўторак у Албаніі. Колькасць ахвяр працягвае расці, па апошніх дадзеных, загінуў 21 чалавек, піша tass.ru. Падземныя штуршкі магнітудай 6,4 выклікалі сур'ёзныя разбурэнні ў шэрагу населеных пунктаў краіны.

У албанскай сталіцы Тыране разбураныя каля 500 будынкаў. З-пад завалаў удалося выратаваць 43 чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Усе яны атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Усяго пацярпелымі лічацца каля 600 чалавек.

Гэта другі моцны землятрус у краіне ад пачатку восені. Так, у канцы верасня на тэрыторыі Албаніі за суткі было зарэгістравана каля трохсот падземных штуршкоў, наймацнейшы з якіх меў магнітуду 5,8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0