Як стала вядома TUT.BY, сёння з папраўчай калоніі 17 у Шклове вызваліўся асуджаны святар Канстанцін Бурыкін. Ён правёў за кратамі тры гады, адбываючы тэрмін за захоўванне патронаў і пісталета.
Нядаўна яго старэйшая дачка Аляксандра вырашыла распавесці праўду як шмат гадоў жыла сям'я, і абвінаваціла Бурыкіна ў сэксуальным гвалце. Крымінальную справу распачалі, але абвінавачанне «бацюшку са свастыкай» так і не прад'явілі.
Тое, што бацька вызваліўся, для яго дачкі Аляксандры стала поўнай нечаканасцю, яна з цяжкасцю падбірае словы:
— Спадзяюся, жыццё пакарае і яго, і Олю (другую жонку бацюшкі).
TUT.BY папрасіў Следчы камітэт пракаментаваць, ці было прад'яўленае абвінавачванне Канстанціну Бурыкіну па ч. 3 арт. 167 КК, у якім статусе знаходзіцца ён і яго жонка.
— Расследаванне працягваецца, — быў сціслы Сяргей Кабаковіч, начальнік прэс-службы СК. На астатнія пытанні ён не адказаў.
Па дадзеных Tut.by, Канстанцін Бурыкін да гэтага часу ў статусе падазраванага. Кажуць, святар разам з жонкай адмовіўся ад кантактаў з псіхолагамі і сексолагамі, а таксама паліграфа. Ёсць словы яго ўжо паўналетняй дачкі і заключэнне дэтэктара хлусні, што яна не падманвае.