У свеце з'яўляецца ўсё больш зоакавярняў, дзе людзі могуць атрымаць асалоду ад ежы са сваімі пухнатымі сябрамі. Але новая кавярня ў паўднёва-ўсходнім кітайскім горадзе Чэнду, у якой, як раней лічылася, было шэсць дзіцянятаў вялікай панды, апынулася ў цэнтры скандалу, піша bbc.com.
Аказалася, што гасцей установы падманвалі, выдаючы за панд перафарбаваных сабак пароды чау-чау.
Уласнік кавярні кажа, што, акрамя ежы і напояў, установа прапануе наведнікам паслугі па афарбоўцы хатніх улюбёнцаў.
Афарбоўка хатніх гадаванцаў ператварылася ў агульнае захапленне ў Кітаі ў пачатку 2010-х.
Шмат хто называе такія эксперыменты «вар'яцкімі», лічачы, што гэта можа адбіцца на здароўі жывёл.
0
0
0
0
0
0