Сварка паміж двума дальнабойшчыкамі з Беларусі на АЗС у Ламбардыі прывяла да нажавога ранення аднаго з іх. Пра гэта паведамляюць італьянскія СМІ.

Інцыдэнт адбыўся на аўтастрадзе А1 недалёка ад Мілана прыкладна ў 18.00 у мінулую пятніцу. Па першай інфармацыі, паміж двума кіроўцамі, якія працуюць у адной кампаніі, узнік канфлікт па невядомай прычыне. Іх развёў ў бакі трэці кіроўца. Аднак затым адзін з удзельнікаў сваркі забраўся ў грузавік, узяў нож і ўдарыў ім свайго апанента ў спіну. 33-гадовы мужчына зваліўся на зямлю. Яго тэрмінова даставілі ў лякарню Мілана. Нападнік быў затрыманы паліцэйскім патрулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0