Як паведамілі ў абласной ДАІ, каля 10.50 непадалёк ад вёскі Каменная Русота 74-гадовы кіроўца Mazda пры выездзе з другараднай дарогі не прапусціў грузавы мікрааўтобус Volkswagen, які ехаў па трасе Гродна — Парэчча ў бок абласнога цэнтра. Пасля сутыкнення апошні вылецеў у кювет і перакуліўся на бок.

У выніку ДТЗ 53-гадовы кіроўца VW апынуўся заціснуты пад аўтамабілем. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0