У Століне мужчыну засыпала грунтам, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Няшчасны выпадак здарыўся сёння каля 14.30.

Праз 4 хвіліны ратавальнікі былі на месцы выкліку. Мужчына быў практычна цалкам засыпаны грунтам. Зямля абвалілася пры капанні траншэі для пракладкі каналізацыі на прысядзібным участку. Пад завалам апынуўся мужчына, які праводзіў работы.

Ратавальнікі выцягнулі пацярпелага з траншэі. Яго даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0