У Барселоне трэцюю ноч запар працягнуліся сутыкненні пратэстуючых з паліцыяй. Напярэдадні па меддапамогу звярнуліся каля 100 чалавек, не менш за 30 актывістаў былі затрыманыя, паведамляе Радыё Свабода.

Дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі ў сераду сабрала больш за 20 тысяч чалавек. Пад вечар акцыя пачалася каля будынка мясцовай паліцыі. Але мітынг перарос у беспарадкі. Радыкальныя актывісты кідалі ў паліцыянтаў камяні, бутэлькі і петарды. Праваахоўныя органы заявілі, што ў іх бок кідалі «кактэйлі Молатава».

Пратэстоўцы блакавалі вуліцы і падпальвалі смеццевыя кантэйнеры, з-за чаго згарэлі некалькі аўтамабіляў. Усяго было зафіксавана каля 50 пажараў у выніку пратэстаў.

Кіраўнік урада Каталоніі Кім Торэ ўпершыню публічна асудзіў беспарадкі. Ён падкрэсліў, што рух за незалежнасць Каталоніі заўсёды асуджаў гвалт і робіць гэта і зараз. Таксама ён заявіў у чацвер аб неабходнасці правесці новае галасаванне пра самавызначэнне вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0