Сёння супрацоўнікі буйных мінскіх офісаў запусцілі чэлендж #дзеньбезліфта. Асноўная ідэя такой акцыі за здароўе — весці актыўны лад жыцця і больш рухацца на працягу дня, нягледзячы на сядзячы характар працы або недахоп часу для рэгулярных заняткаў спортам.
Брэнд высокапратэінавага ёгурту YoPRO ад Danone падтрымліваў усіх, хто ў гэты дзень аддаў перавагу лесвіцы і прывозіў запас карыснага перакусу для аднаўлення сіл.
Ёгурты атрымала і рэдакцыя «НН». На фота вэб-рэдактар Алег Гардзіенка, спецыяліст па рэкламе Ягор Хаванскі і журналістка Наталля Тур.
Байкот ліфту першымі абвясцілі работнікі самага высокага будынка сталіцы БЦ «Ветразь». Пазней да чэленджа падключыліся Sky Towers, Royal Plaza, Omega tower, БЦ Тайм. Топавыя блогеры і фітнес-трэнеры матывавалі сваім прыкладам выкарыстоўваць усе даступныя спосабы, каб выканаць дзённую норму фізічнай актыўнасці.