Photograph by Anders Hellberg

Photograph by Anders Hellberg

Нямецкі дэпутат Еўрапарламента Ёрг Мойтэн заклікаў Еўрапейскую камісію заняцца пытаннем фінансавання экаактывістаў у Еўропе — ён падазрае, што ў арганізацыі кліматычных рухаў можа быць замяшаная Расія. Пра гэта са спасылкай на запыт палітыка паведамляе RT.

Мойтэн падкрэсліў, што ўплыў гэтых пратэстаў на палітыку негатыўна адбіваецца на развіцці эканомікі ўсёй Еўропы — таму ён і зацікаўлены ў тым, каб высветліць, ці не з'яўляюцца яны часткай гібрыднай расійскай пагрозы.

«Гэтыя кампаніі (напрыклад, «Пятнiца дзеля будучыні», акцыі Greenpeace, грамадзянскія выратавальныя судны ў Міжземным моры) прафесійна арганізаваны і маюць сур'ёзную фінансавую падтрымку (…) Ці можа камісія выключаць верагоднасць таго, што гэтыя кампаніі фінансуе і курыруе Расія?» - цытуе расійскае выданне яго словы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0