ЗША заклікаюць Турцыю спыніць правядзенне аперацыі ў Сірыі пад назвай «Крыніца міру». Такую заяву зрабіў кіраўнік Пентагона Марк Эспер.
Адзначаецца, што сваё меркаванне Эспер выказаў падчас перамоў з турэцкім калегам Хулусі Акарам. З амерыканскага пункта гледжання, менавіта спыненне аперацыі дазволіць знайсці спосаб для дээскалацыі сітуацыі ў рэгіёне. ЗША лічаць, што ў адваротным выпадку яна можа стаць непапраўнай.
0
0
0
0
0
0