Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, адзначаючы падрыхтаваны для прыняцця на саміце зварот у сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, піша БелТА.

«У гэтым годзе мы ўжо адсвяткавалі 75-годдзе вызвалення Беларусі. Наш народ заплаціў высокую цану за сваю свабоду — у барацьбе з фашызмам загінуў кожны трэці беларус. Наступствы той страшнай вайны мы адчуваем па сённяшні дзень, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Паміраючы ў абложанай Брэсцкай крэпасці і блакадным Ленінградзе, змагаючыся пад Сталінградам і Курскам, вызваляючы Еўропу і штурмуючы Берлін, рускія, беларусы, украінцы, казахі, армяне, азербайджанцы, малдаване, грузіны, Кыргызы, таджыкі, туркмены і ўзбекі, іншыя народы не думалі пра сваю нацыянальную прыналежнасць. Яны былі з'яднаныя, уздымаючы Сцяг Перамогі над Рэйхстагам. Значыць, і наша Перамога — адзіная і непадзельная!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0