Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе, паведамляе БелТА.
Ён, у прыватнасці, адзначыў актуальнасць падрыхтаванай да саміта Дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве. «Падзеі ў свеце паказваюць, што наспела аб'ектыўная неабходнасць умацавання СНД як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання. А эканоміка была і застаецца падмуркам нашага ўзаемадзеяння. І вельмі важна, што гэты дакумент яшчэ раз пацвердзіў імкненне да кансалідацыі эканамічных патэнцыялаў краін Садружнасці, да паглыблення вытворча-кааперацыйных і гандлёвых сувязяў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў аб падтрымцы актывізацыі супрацоўніцтва па ключавых напрамках, у першую чаргу ў галіне транспарту, энергетыкі, прамысловай кааперацыі, узаемных інвестыцый і гандлю.