Пажар адбыўся 10 кастрычніка ў кватэры жылога дома ў аграгарадку Нарач Мядзельскага раёна, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паведамленне аб узгаранні паступіла ратавальнікам у 16.22.

У выніку пажару загінуў гаспадар кватэры. Работнікі МНС выратавалі яго жонку, якая з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» шпіталізавана. Прычына пажару высвятляецца.

Усяго за дзяжурныя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваныя 4 пажары ў Барысаўскім, Мядзельскім раёнах і гарадах Барысаў, Салігорск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0