У Эквадоры голыя палюбоўнікі зваліся з балкона трэцяга паверха падчас сэксу, паведамляе Лента.ру са спасылкай на Daily Mail.

У выніку абодва загінулі. Цела 28-гадовай жанчыны і яе 35-гадовага партнёра знайшла суседка на тэрасе каля дома. Яна выбегла на вуліцу пасля таго, як пачула гучны гук падзення.

У загінулай засталася 8-гадовая дачка.

У жніўні паведамлялася, што турысты зваліліся з балкона падчас сэксу на вачах у публікі ў Францыі. Сведкі выклікалі хуткую, і турыстаў даставілі ў мясцовую бальніцу. Мужчыну накіравалі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі, а яго партнёрка пацярпела ад нямоцных ўдараў. Напэўна, мужчына змякчыў яе падзенне.

У студзені мінулага года брытанскага турыста затрымалі ў Патае пасля таго, як мясцовая жанчына падчас «экстравагантнага» сэксу з ім звалілася з балкона на пятым паверсе гатэля і загінула. Ёй было 26 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?