Здарэнне адбылося вечарам 23 верасня на вуліцы Ташкенцкай, паведамляе СК. Тройца перадпенсійнага ўзросту — жанчына і ейны муж з братам — выпівала.

У выніку 58-гадовы брат нанёс некалькі удараў нажом 51-гадовай жанчыне.

Яе муж, брат падазраванага, баронячы жонку, таксама атрымаў некалькі колата-рэзаных раненняў галавы і цела, ад якіх памёр на месцы здарэння. Пацярпелая жанчына шпіталізавана, у цяперашні час яе жыцця і здароўю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0