Апазіцыйныя палітычныя сілы выкарыстоўваюць парламенцкую кампанію як магчымасць праводзіць пікеты без дадатковага ўзгаднення.
Прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі» і каманда Міколы Статкевіча ўраніцы выйшлі на пікет ля Мінскага гарадскога суда, у якім меўся пачацца працэс супраць анархіста Змітра Паліенкі. Праўда, суд адклалі на нявызначаны тэрмін праз хваробу суддзі.
Каля 30 чалавек патрабавалі свабоду Паліенку, але перадусім — адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
0
0
0
0
0
0