Беларусбанк паведамляе пра факты тэлефоннага махлярства — невядомыя прасілі кліентаў прадаставіць асабістыя звесткі.

Пра такія тэлефанаванні ў верасні праінфармавалі дзясяткі чалавек. У прыватнасці, ашуканцы прадстаўляліся супрацоўнікамі банка, казалі, што ў асабістым кабінеце карыстальніка знаходзіцца заяўка на крэдыт 5 тысяч рублёў, і прасілі пашпартныя звесткі для адмены аперацыі.

У Беларусбанку нагадваюць, што, калі заяўку на крэдыт (у тым ліку праз інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, сайт банка, інфакіёск, кантакт-цэнтр) кліент не афармляў ці яе накіравалі памылкова, банкаўскія работнікі інфармацыю асабістага характару (пашпартныя звесткі, нумары рахункаў, рэшткі грашовых сродкаў на рахунках і інш.) не пытаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0