Іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга пакінуў сцэну Метрапалітэн-оперы ў Нью-Ёрку пасля абвінавачванняў у сэксуальных дамаганнях. Пра гэта паведамляе ABC News.

«Я дэбютаваў у Метрапалітэн-оперы ў 27 гадоў і спяваў у гэтым раскошным тэатры 51 год запар», - сказаў Дамінга. Ён адзначыў, што адмаўляе абвінавачванні, аднак палічыў патрэбным спыніць працу на сцэне оперы, каб не адцягваць ад працы калегаў.

У Метрапалітэн-оперы паведамілі толькі пра тое, што рашэнне аб сыходзе Дамінга было сумесным, і адмовіліся ад іншых каментароў.

Раней каля 20 жанчын абвінавацілі опернага спевака ў дамаганнях. Па іх словах, Дамінга дазваляў сабе кранаць і цалаваць іх, запрашаць на сустрэчы, тэлефанаваць па начах і многае іншае. Яны таксама лічаць, што адмова ад кантакту з артыстам негатыўна паўплывала на іх кар'еру. Прэс-сакратар спевака назваў ўсё, што адбываецца спробай ачарніць рэпутацыю спевака.

Пласіда Дамінга - адзін з найбольш вядомых у свеце тэнараў. Ён выступае на опернай сцэне на працягу 50 гадоў. За гэты час Дамінга выканаў больш за 140 вядучых оперных партый. Спявак з'яўляецца ўладальнікам 14 прэмій «Грэмі», у тым ліку за запісы да пастановак «Аіды» і «Травіяты» Джузэпэ Вердзі, «Кармэн» Жоржа Бізэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0