Фота Надзеі Бужан
Беларусь нацэлена на выбудоўванне добрасуседскіх і прагматычных адносін з ЕС, якія не прадугледжваюць выбару паміж Усходам і Захадам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае БелТА.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў апошнія гады Беларусі ўдалося істотна прасунуцца наперад у дыялогу з Еўрапейскім саюзам, які з'яўляецца для краіны адным з найбольш значных гандлёвых партнёраў, важнай крыніцай інавацый, неабходных для мадэрнізацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі.
«Мы нацэлены на выбудоўванне добрасуседскіх і прагматычных адносін з Саюзам (Еўрасаюзам), якія не прадуглелджваюць выбару паміж Усходам і Захадам. Але, праўда, Еўрасаюз ад нас гэтага і не патрабуе, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Перакананы, што гэтаму ў значнай ступені спрыяў бы прагрэс у спалучэнні еўрапейскага і еўразійскага інтэграцыйных працэсаў».