11 верасня ў 14:02 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў спартзале аграрнага каледжа на вуліцы Леніна ў Ляхавічах, паведамляе МНС.
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, адкрытага гарэння у будынку не было. Работнікамі ўстановы адукацыі з будынка былі эвакуяваныя 92 чалавекі, 62 з іх - навучэнцы.
Па папярэдніх дадзеных, каля 14:00 гардэробніца каледжа ўбачыла ў калідоры густы дым і паведаміла пра гэта каменданту. Камендант, у сваю чаргу, паведаміла пра здарэнне ў МНС і неадкладна прыступіла да эвакуацыі вучняў і персаналу на вуліцу.
Пажар быў ліквідаваны да прыбыцця падраздзяленняў МНС. У выніку агнём пашкоджаны свяцільня, закураны сцены і столь у памяшканні душавой на першым паверсе спартыўнай залы. Пацярпелых няма.
0
0
0
0
0
0