Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала статыстыку складу акруговых выбарчых камісіяў, скліканых для правядзення парламенцкіх выбараў 17 лістапада, піша Радыё Свабода.

З 1430 чальцоў камісій апазіцыянерамі можна лічыць прыблізна 2,5%. Ад апазыцыйных партыяў у акруговыя камісіі трапілі:

— «Справядлівы свет» — 23 чалавекі;

— БСДП («Грамада») — 4;

— БНФ — 3;

— АГП — 1.

Таксама, паводле «Вясны», у ліку прадстаўнікоў «іншых грамадскіх аб’яднанняў» ёсць 4 чалавекі ад апазіцыйнага руху «За свабоду» (вылучалі 117). Ніводзін з 36 вылучэнцаў руху «Гавары праўду» ў акруговыя камісіі не прайшоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0