На фоне падзення курсу нацыянальнай валюты песа ўлады Аргенціны абмежавалі таргі замежнай валютай. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Маўрысіа Макры. Ён быў апублікаваны ў нядзелю, піша Deutsche Welle

Буйным экспарцёрам для куплі замежнай валюты і яе пераводу за мяжу спатрэбіцца дазвол ад Цэнтральнага банка. Фізічныя асобы не змогуць купляць больш за 10 тысяч даляраў у месяц. Дзейнічаць такія меры будуць да 31 снежня 2019 года.

Ва ўказе гаворыцца, што гэта выклікана неабходнасцю «больш цеснага рэгулявання таргоў замежнай валютай і ўмацавання нармальнага функцыянавання эканомікі». Гэтым крокам урад Аргенціны змагаецца з эканамічным крызісам у краіне.

Некаторыя аргенціны знялі свае зберажэнні на мінулым тыдні з-за пагрозы дэфолту. Эканоміка Аргенціны ўжо другі год запар знаходзіцца ў рэцэсіі, а ўзровень беспрацоўя ў краіне вырас. На працягу апошніх 12 месяцаў інфляцыя складала 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?