Фота Надзеі Бужан
У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня ў крайніх заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
Ноччу +11.. + 17°С, днём +22.. + 28°С, па паўднёвым захадзе +29.. + 31°С. У Мінску — +24.. + 26°С.
30 жніўня, у пятніцу, надвор'е будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы.
Па Мінскай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.
Уначы ад + 9°С па ўсходзе да + 19°С па паўднёвым захадзе краіны, днём +21.. + 28°С, па паўднёвым захадзе +29.. + 30°С.
У Мінску — +23—25°С
31 жніўня, у суботу, дажджы па ўсходняй палове. Ноччу +12.. + 17°С, днём +22.. + 29°С.
0
0
0
0
0
0