Міністэрства аховы здароўя Архангельскай вобласці пацвердзіла наяўнасць цэзію-137 у арганізме лекара, які аказваў дапамогу пацярпелым у ходзе ліквідацыі выбуху на ваенным палігоне пад Северадзвінскам.
«У аднаго з абследаваных спецыялістаў у цягліцавых тканках выяўлены следавыя, падпарогавыя колькасці элемента цэзій-137», — гаворыцца ў паведамленні.
Па словах в.а. міністра аховы здароўя Архангельскай вобласці Таццяны Русінавай, пападанне прадукту распаду радыенуклідаў не звязана з выбухам пад Северадзвінскам.
Цэзій-137 «з пэўнай доляй імавернасці» патрапіў у арганізм лекара разам з ежай, гаворыцца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0