Сёння раніцай украінская паліцыя затрымала двух жыхароў Адэсы. 22 лютага гэтыя мужчыны падпалілі беларускі асфальтавы завод у Мікалаеўскай вобласці.
Нагадаем, тады пасольства Беларусі ў Кіеве накіравала ноту ў МЗС Украіны ў сувязі з падпалам і знішчэннем маёмасці асфальтабетоннага завода ў Мікалаеўскай вобласці, усталяванага беларускім будтрэстам.
Справа знаходзілася на кантролі прэзідэнта Украіны.
Матывам злачынства стала бізнес-канкурэнцыя.
У склад групоўкі ўваходзілі трое адэсітаў 30, 35, 42 гадоў з крымінальным вопытам. Іх дачыненне было пацверджана экспертызай ДНК.
Трэці, самы старэйшы са злачынцаў, пакуль што знаходзіцца ў вышуку.
Мужчынам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0