На мяжы з Беларуссю літоўскі бок 20 ліпеня будзе абнаўляць праграмныя прадукты ў пунктах пропуску, што адаб'ецца на рытмічнасці прыёму транспарту.
З-за гэтых прафілактычных работ у наступную суботу з 9:00 да 18:30 у пунктах пропуску не будуць працаваць інфармацыйныя сістэмы. Па гэтай прычыне літоўскі бок, як чакаецца, будзе прымаць транспарт нерытмічна.
Тых, хто плануе перасекчы мяжу ў «Беняконях», «Каменным Логу», «Катлоўцы», «Прывалцы», просяць улічыць прадстаўленую інфармацыю і рэкамендуюць выбраць іншыя пункты пропуску.
0
0
0
0
0
0