У Лельчыцкім раёне загадчыца і вартаўнік фермы скралі маёмасць сельгаспрадпрыемства, паведамляе міліцыя.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лельчыцкага РАУС ініцыявалі агляд падворка загадчыцы малочна-таварнай фермай, што знаходзіцца ў вёсцы Баравое. Па месцы жыхарства 42-гадовай жанчыны праваахоўнікі выявілі 347 кг зерня кукурузы, 332 кг камбікорму, 23 кг шроту, 60 кг сухога малака, 320 кг збожжа трыцікале. Кіраўніца таксама захоўвала 20 л дызельнага біяпаліва. Загадчыца прызналася, што ўсё гэта было выкрадзена з фермы, якой яна кіруе больш за 8 гадоў.
0
0
0
0
0
0