МТС паведаміў пра запуск паслугі «1 ГБ за мяжой», якая абыйдзецца абанентам у 15 рублёў.
Прапанова дзейнічае на тэрыторыі 11 краінаў: Турцыя, Літва, Латвія, Польшча, Украіна, Грузія, Ізраіль, Італія, Сан-Марына, Ватыкан і Арменія. 1 ГБ (або 1024 МБ) інтэрнэт-трафіку прадастаўляецца пры падключэнні паслугі. Гэты аб'ём даступны на працягу сямі дзён, пасля чаго паслуга аўтаматычна выдаляецца з абаненцкага нумара.
Праверыць рэшту нявыкарыстаных мегабайтаў можна з дапамогай USSD-запыту *448#. Пра поўным расходаванні трафіку і пра адключэнне паслугі карыстальнік атрымае SMS.
Падключыць паслугу можна ў фірменным дадатку «Мой МТС» або з дапамогай USSD-запыту *728#.
0
0
0
0
0
0