З сайта «Вячэрняга Магілёва» зніклі два матэрыялы — «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» і «Ува што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў». Раней экспертная камісія пры Міністэрстве інфармацыі знайшла прыкметы экстрэмізму ў гэтых артыкулах.

На аснове рашэння камісіі Ленінскі РАУС пачаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да газеты па артыкуле 17.11 КаАП. 8 ліпеня адбылося першае паседжанне.

Як адзначае праваабаронца Аляксандр Буракоў, матэрыялы заставаліся на сайце доўгі час пасля таго, як стала вядома пра прэтэнзіі Міністэрства інфармацыі да газеты.

У матэрыяле «У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў» аўтар Аляксандр С. шкадаваў аб жорсткім прысудзе для чалавека, які збіў гея, аўтар таксама прыраўняў ЛГБТ да педафілаў.

У артыкуле «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» гэтага ж аўтара з распавядаецца гісторыя збіцця гея ў Слаўгарадскім раёне.

На гэты момант па электронных адрасах, дзе раней былі размешчаны артыкулы, засталася толькі форма для каментароў. Тэксты даступныя ў кэшы вэб-архіва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?